Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль зборнік вершаў "Проблiскi", 1992, рассказы и повесть "Мой край родной", 1960 г. Автографы автора.

Осталось21 час 10 минут Завершается 31 октября в 21:26:40
0
14
№ 5039933914Хорошее состояние
350,00 бел. руб. 118,59$101,869426,34руб. Справочно по курсу НБРБ
шт.
Я согласен с правилами аукционов и покупаю 1 единицу за 350,00 бел. руб.
350,00 бел. руб. за 1 единицу
Возможен торг
Возможен обмен
Описание лота
Состояние Хорошее
твердый переплет, шитый блок,

Я́нка Брыль, поўнае імя Іва́н Анто́навіч Брыль (22 ліпеня (4 жніўня) 1917, Адэса — 25 ліпеня 2006, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1981).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і чыгуначніка Антона Данілавіча Брыля, быў малодшым з 10 дзяцей у сям’і. Бацька паходзіў з вёскі Загор’е (цяпер Карэліцкі раён). Маці, Настасся Іванаўна (да шлюбу Чычук), працавала на гаспадарцы. У 1914—1922 гадах сям’я жыла ў Адэсе па месцы працы бацькі.

У 1922 годзе сям’я, акрамя старэйшых сыноў, вярнулася на радзіму бацькі ў Загор’е, якое паводле выніку Рыжскага міру 1921 года апынулася ў складзе Польшчы (Заходняя Беларусь). Янка Брыль скончыў польскую сямігадовую школу ў мястэчку Турэц. У 1931 годзе паступіў ў Навагрудскую гімназію, але не змог вучыцца праз нястачу грошай.

Разам са старэйшымі братамі працаваў на гаспадарцы, займаўся самаадукацыяй, шмат чытаў. Стварыў у вёсцы драматычны гурток, перакладаў для яго п’есы польскіх і расійскіх аўтараў, удзельнічаў у спектаклях як выканаўца і пастаноўшчык. Пасябраваў з паэтамі Алесем Мілюцём і Міхасём Васільком, пачаў супрацоўнічаць з віленскай беларускай прэсай. У 1938 годзе выступіў з вершамі ў часопісе «Шлях моладзі».

У 1939 годзе прызваны ў Войска Польскае, служыў у марской пяхоце ў Гдыні. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у абароне Польшчы, у верасні таго ж года трапіў пад Гдыняй у нямецкі палон. Быў у лагеры для ваеннапалонных у горадзе Старгард (Памеранія), потым у Вайдэне (Баварыя). Прымусова працаваў рознарабочым у гуце крышталёвага шкла.

Паводле біяграфіі, якая існуе з савецкіх часоў, у 1941 годзе Янка Брыль уцёк з палону, вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да савецкага партызанскага руху. Паводле беларускага дзеяча Антона Адамовіча, Брыль не ўцякаў з палону, а быў адпушчаны немцамі за лаяльнасць. Некаторы час жыў у акупаваным немцамі Мінску, працаваў у гістарычным музеі пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця, друкаваўся ў пранямецкай «Беларускай (Менскай) газеце». У 1942 годзе Янка Брыль наладзіў сувязь з савецкай партызанскай брыгадай імя Жукава Баранавіцкага злучэння. У 1944 годзе стаў разведчыкам партызанскай брыгады «Камсамолец». Рэдагаваў газету «Сцяг свабоды» Мірскага падпольнага раённага камітэта камуністычнай партыі і сатырычны лісток «Партызанскае жыга́ла», дзе надрукаваў некаторыя свае вершы. Па вызваленні Мірскага раёна працаваў рэдактарам раённай газеты ў Міры, літаратурным супрацоўнікам газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну».

У кастрычніку 1944 года пераехаў у Мінск, загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык». У розныя гады Янка Брыль быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі. З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. Быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР у 1966—1971 гадах. Уваходзіў у рэдакцыйныя калегіі альманаха «Далягляды», часопіса «Полымя», рэдакцыйны савет выдавецтваў «Мастацкая літаратура», «Юнацтва».

Вёў работу па ўмацаванні сувязей беларускай літаратуры з літаратурамі народаў СССР і краін сацыялістычнай садружнасці. Старшыня Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Канада» (1967—1990). Двойчы абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967, 1980—1985). Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 года. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994).

Памёр 25 ліпеня 2006 года ў Мінску, пахаваны на могілках у Калодзішчах.

Сям’я

З жонкай Нінай Міхайлаўнай (Клаўсуць) меў дачок Галіну і Наталлю, сына Андрэя. Дзед Антона Францішка Брыля.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Безналичный расчет
Полная предоплата до отправки лота по почте

Все вопросы убедительная просьба уточнять ДО ПОКУПКИ ЛОТА. Для этого есть № телефона в "Контактных данных" или пишите в "Комментариях". НАЛОЖЕННЫМ ПЛАТЕЖОМ НЕ ВЫСЫЛАЮ. ПОКУПАТЕЛЬ ПЕРВЫМ ВЫХОДИТ НА СВЯЗЬ В ТЕЧЕНИЕ 24 часов, оплата в течение 48 часов!

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.