Состояние | Хорошее |
Автор | Н. І. Тулупава |
Издательство | Мінск, Юнацтва |
Год издания | 1983 |
Страниц | 104 |
Переплет | Мягкая обложка |
Формат | 70х84/16 (170х200 мм, почти увеличенный) |
Бумага | Цветные иллюстрации |
Нарадзілася ў сям'і настаўніка Івана (Янкі) Тулупава. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям'я не паспела эвакуіравацца і бацьку катавалі ў гестапа за сувязі з партызанамі. Абпаленае вайной дзяцінства таксама было няпростым, і дарослае жыццё пачалося з навучання самай гуманнай на зямлі прафесіі медыка. У 1955 годзе скончыла Гомельскую медыцынскую вучэльню. Працавала фельчарам і акушэркай у медыцынскіх установах Віцебшчыны, дыктарам Віцебскага абласнога тэлебачання. У 1969 годзе скончыла завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1962 годзе пераехала ў г. Горкі Магілёўскай вобласці, дзе працавала інструктарам РДК, медыцынскай сястрой у бальніцы, загадчыкам агульнага сектара райкама камсамола, рэдактарам газеты "Савецкі студэнт" Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1974—1978 гг. - загадчык рэпертуарнага аддзела Белдзяржфілармоніі, у 1979-1988 гг. - старшы рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". У 1990 годзе працавала загадчыцай аддзела літаратуры часопіса «Вожык».
Нечакана ў жыцці паэткі пачынаецца паласа няшчасцяў. Захварэў і памёр каханы муж Валерыі. Цяжка захварэла дачка. І новае гора - трагічная гібель бацькі. «Гасподзь Сам паставіў мяне перад Сабою на калені», — казала потым Нэлі Іванаўна. Толькі ў царкве яна знайшла суцяшэнне. Яна чытала шмат духоўнай літаратуры, стала ездзіць па святых мясцінах. Сама невылечна хворая, яна вырашыла прыняць манаства. 5 студзеня 2001 года ўзяла пострыг пад імем манашкі Неанілы ў Карме.
|
|
Высылаю только Белпочтой
Похожие лоты