Состояние | Хорошее |
Автор | перю Кудрауца А. |
Издательство | Мастацкая Літаратура |
Год издания | 1974 |
Переплет | Твердый переплет |
Вялікі фармат. 128 стар. Мастак А. Шэверау. Знакамітая дзіцячая кнігна аб прыгодах Лемюэля Гулівера у Краіне Ліліпутау, а пвсля вяртання - яго цудоунае падарожжа да гігантау Бробдынгнегу.
"Калі Гулівер прачнуўся, было ўжо зусім відна. Ён ляжаў на спіне, і сонца свяціла яму проста ў твар.
Ён хацеў працерці вочы, але не змог узняць руку; хацеў сесці, але не змог паварушыцца.
Тонкія вяровачкі аблытвалі ўсяго яго ад галавы да каленяў; рукі і ногі былі моцна спавіты вяровачнай сеткай; вяровачкі абкручвалі кожны палец. Нават доўгія густыя валасы Гулівера былі туга накручаны на маленькія колікі, убітыя ў зямлю, і пераплецены вяровачкамі.
Гулівер быў падобны на вялікую рыбіну, якая трапіла ў сетку.
«Напэўна, я яшчэ сплю», - падумаў ён.
Але тут нешта жывое хуценька ўзлезла яму на нагу, прапаўзло па грудзях і спынілася ля падбародка.
Гулівер паспрабаваў зірнуць туды.
Што за дзіва! Амаль ля самага носа ў яго стаіць чалавечак - малюсенькі, алё самы сапраўдны чалавечак! У руках у яго - лук і страла, за спіною - калчан. А сам - вяршкі са тры росту.
Услед за гэтым на Гулівера ўзлезлі яшчэ дзесяткі чатыры такіх жа маленькіх стралкоў. Ад здзіўлення Гулівер крыкнуў. Чалавечкі замітусіліся і кінуліся хто куды. Яны беглі, спатыкаліся, падалі, падхопліваліся і адзін за другім саскоквалі на зямлю.
Некалькі хвілін да Гулівера ніхто не падыходзіў. Толькі ля вуха ў яго ўвесь час чуўся нейкі шум, быццам там сакаталі конікі.
Але неўзабаве чалавечкі зноў расхрабрыліся і зноў пачалі караскацца ўгору па яго нагах, руках і плячах, а самы смелы з іх падкраўся нават да Гуліверавага твару, пакратаў кап'ём яго падбародак і тоненькім чыстым галаском пракрычаў:
- Гэкіна дэгуль!
- Гэкіна дэгуль! Гэкіна дэгуль! - падхапілі тоненькія галасы з усіх бакоў.
Што азначалі гэтыя словы, Гулівер не зразумеў, хоць і ведаў шмат замежных моў.
Доўга ляжаў Гулівер на спіне. Рукі і ногі ў яго зусім анямелі.
Ён сабраў усю сілу і паспрабаваў адарваць ад зямлі левую руку.
Гэта яму ўдалося. Ён вырваў колікі, на якія былі накручаны сотні тонкіх моцных вяровачак, і ўзняў руку."
Бракуе тытульнага ліста. Есць штамп.
|
|
Похожие лоты