Письма к живым. Сборник. Минск. 1999 г. Автограф и дарственная Яковенко В. Т.(1936 г.- 2018 г.)

Осталось21 день Завершается 4 июля в 16:07:28
0
2
№ 5038171259Хорошее состояние
50,00 бел. руб. 16,75$14,651319,61руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 50,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее

Большая книга главным образом посвящена Чернобыльской тематике.  Достаточно интересный сборник, есть хорошие материалы, касающиеся аварии на ЧАЭС и ликвидации последствий в Беларуси. Тут и стихи, и научные очерки, и воспоминания. 

 Автограф и дарственная Яковенко В. Т.(1936 г.- 2018 г.)

Васіль Цімафеевіч Якавенка (5 мая 1936, в. Пажыхар, Светлагорскі раён Гомельская вобласць — 22 студзеня 2018, Мінск[1]) — беларускі празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 мая 1936 г. у вёсцы Пажыхар былога Васілевіцкага, цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, у сялянскай сям’і.

Вучыўся ў Васілевіцкай беларускай школе, у 1956 г. скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці геолаг. Служыў у Групе Савецкіх Войскаў у Германіі (1956—1958). Працаваў майстрам па здабычы фрезернага торфу на торфапрадпрыемстве «Васілевічы-2», тэхнікам, інжынерам у розных геалагічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё. У 1966 г. завочна скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1972—1977 гг. — рэдактар аддзела навукі і мастацтва, потым аддзела нарыса і публіцыстыкі літаратурнага часопіса «Полымя». У 1977—1978 гг. — адказны сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў БССР. З 1990 г. — кіраўнік Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Заснавальнік і галоўны рэдактар сацыяльна-экалагічнага штотыднёвіка «Набат» (1991—1996), сайта «Мы — нацыя!». З 1977 года член Саюза пісьменнікаў БССР і СССР.

Памёр 22 студзеня 2018 г. Пахаваны на Заходніх могілках[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступаў з 1948 года (газеты «Зорька», «Гомельская праўда»), з мастацка-публіцыстычнымі творамі — з 1962 (газета «Калгасная праўда»). Пісаў на беларускай і рускай мовах. Выдаў тры кнігі ў перакладзе на рускую мову.

Першая кніга нарысаў «Зямля, адкрытая намі» (Земля, открытая нами, 1971) пра геолагаў. У кнігах нарысаў «Пробны камень» (1974), «Пакуль сонца ў зеніце» (1977), аповесцей і нарысаў «Дайсці да ладу» (1985), «Другой зямлі не будзе» (1989), эсэ «Вясковыя дыспуты» (1987) уздымае надзённыя праблемы маралі, ладу, жыцця грамадства і сучаснай вёскі. З М. Місюком напісаў п’есу «Вер таму, хто выпакутаваў» (першапачатковая назва «Персона нон грата», пастаўлена ў 1981).

Пакутны век: трылогія. 2-е выд. — Мн.: БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.

У 1990-х Васіль Якавенка наведаў ЗША, дзе ён сустрэў Марыю Дзямковіч, доктара, беларуску з Моталя, якая жыла ў Амерыцы. Пісьменнік вельмі ўразіўся гісторыяй яе сям’і. Раман «Надлом» увасобіў плён пісьменнікавых разваг пра гісторыю Беларусі ў ХХ стагоддзі. Кніга выйшла ў 2003 годзе. А ў 2006 раман пашырыўся і быў выдадзены як трылогія «Пакутны век». Другое перавыданне кнігі ў 2010 папоўнілася новымі раздзеламі, у тым ліку з апісаннем побыту маталян. Лёс сям’і Марыі Дзямковіч — гісторыя роду Рамановічаў — стала адной з асноўных сюжэтных ліній. Сярод персанажаў таксама — вядомыя гістарычныя асобы: Барыс Кіт, Раман Скірмунт, Радаслаў Астроўскі, Наталля Арсеннева, Вільгельм Кубэ і інш. Трылогія стала эпасам беларускага жыцця ў ХХ стагоддзі.

Апошняя кніга Васіля Якавенкі, «Абярэг», выйшла ў канцы 2017 года і атрымалася ў пэўнай ступені аўтабіяграфічнаю. У ёй пісьменнік разважае на глабальныя тэмы «распаду векавечнага быту, ранейшай унармаванай маралі — хаос у свеце і ўсё, што згубна ўплывае на далейшы лёс Зямлі і ўсяго чалавецтва».

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Васіль Якавенка займаўся экалагічнымі праблемамі, актыўна выступаў супраць вялікага меліярацыйнага праекта абвалавання і спрамлення рэчышча Прыпяці, асушэння яе шырокай поймы, што пагражала Беларусі пустыняй. На падрыхтаванай ім разам з паплечнікамі навукова-практычнай канферэнцыі ў Доме літаратара ў 1988 годзе, В. Ц. Якавенка выступіў з дакладам «Ці ёсць у нас канцэпцыя гаспадарання?». У ліку ўдзельнікаў былі акадэмікі і міністры… Разгарнулася працяглая і зацятая дыскусія. Праект меліярацыі поймы Прыпяці быў скасаваны, і адсюль пайшоў паварот да новай нацыянальнай палітыкі ў меліярацыі.

У 1988 годзе Васіль Цімафеевіч Якавенка стаў першым кіраўніком аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту. Але літаральна праз некалькі дзён у аргкамітэце адбыліся перавыбары, і яго ўзначаліў Зянон Пазьняк. Сам Якавенка адышоў ад БНФ[3].

Таксама ён заснаваў ГА Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль» і актыўна ўдзельнічаў у раскрыцці наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спрыянні аздараўленню дзяцей за мяжою, а таксама на месцы, у сумесна адкрытым беларуска-японскім санаторыі «Кюсю-на-Свіслачы» (у спарткомплексе «Стайкі» пад Мінскам у 1992—1996 гадах). У 1991 годзе заснаваў і рэдагаваў па 1996 год уключна сацыяльна-экалагічную газету «НАБАТ».

У апошнія гады ён з’яўляўся каардынатарам грамадзянскай ініцыятывы «Інстытут нацыянальнай памяці». У 2007 годзе рэдагаваў грамадскі бюлетэнь «Рэха ГУЛАГу». Арганізаваў і правёў пры падтрымцы акадэмікаў, дзеячаў культуры і шырокай грамадскасці ў 2009 годзе акцыю ў падтрымку беларускай мовы, якая набыла шмат прыхільнікаў таксама сярод уладнага люду, але не атрымала свайго завяршэння. Ён актыўна выступаў з эсэ і публіцыстычнымі артыкуламі па пытаннях нацыянальнай беларускай спадчыны. Прапагандаваў этнакультурнае і нацыянальнае развіццё ў палітычным жыцці краіны (брашура «Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве»).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат альтэрнатыўнай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф. Нансена (1994).
  • Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (01.11.2016).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Земля, открытая нами : художественные очерки. — Мінск : Маст. літ., 1971.
  • Пробны камень : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1974.
  • Приручение земли. — М. : Политиздат, 1975. (Сер. «Повести о делах и людях партии»).
  • Пакуль сонца ў зеніце : аповесць у нарысах. — Мінск : Маст. літ., 1977.
  • Персона нон грата : п’еса (у сааўтарстве з М. Місюком) пастаўлена ў Магілёўскім абласным тэатры імя Дуніна-Марцінкевіча (1981) // Гаючая квецень. Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
  • Через гать : очерки. — М. : Сов. писат., 1982.
  • Дайсці да ладу : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1985.
  • Вясковыя дыспуты : падарожнае эсэ. — Мінск : Маст. літ., 1987.
  • Другой зямлі не будзе : публіцыстычныя аповесці, нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1989.
  • На что нам жизнь дана : повести, очерки. — М. : Сов. писат., 1991.
  • Смяльчак Лузь : казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995.
  • Чорная ружа : Казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1996.
  • Чернобыль. Десять лет спустя : эссе. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1996.
  • Сказ пра беларусаў : публіцыстыка, вершы / у сааўт. з Л. Эмілітам. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2000.
  • Крушэнне на ростані : эсэ, артыкулы, гутаркі. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2002.
  • Надлом. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2003. (Сер. «Беларускі гістарычны раман»).
  • Пакутны век : трылогія. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2006.
  • Нячывелле : апавяданні, публіцыстыка, дакументы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2008.
  • Пакутны век : трылогія. 2-е выд. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.
  • Прывіды Шанхая над Свіслаччу: эсэ, гутаркі, артыкулы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль». — 2011.
  • Надлом. Кручина вековая (Пакутны век) : трилогия. — Санкт-Петербург : Нестор-История. — 2015.
  • Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве: эсэ, брашура. — Мінск : Тэхналогія. — 2015.
  • Абярэг : раман. — Мінск : Медысонт. — 2017.

Асобныя творы ў калектыўных зборніках[правіць | правіць зыходнік]

  • Пройдуць гады. — Мінск : Маст. літ., 1968.
  • В судьбе природы — наша судьба : писатели об экологических проблемах. — М. : Худ. лит., 1990.
  • Птушка шчасця : зборнік казак. — Мінск : Юнацтва, 1991.
  • Земля тревоги нашей : публицистическое издание. — Минск : Ураджай, 1991.
  • След чорнага ветру : зборнік сачыненняў школьнікаў. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995. (Перакладзены на японскую, партугальскую і нямецкую мовы).
  • Письма к живым : дайджест газеты «Набат» / общ. ред В. Яковенко. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1999
  • Гаючая квецень : творы, напісаныя медыкамі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
  • Якавенка, Василь. Връщането на земята // Антология белорускай прозы / сост. В. Ипатова. — София : Илинда — Евтимов, 2005. — С. 286—292.
Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Отправка почтой в другой город по стране
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.