Состояние | Хорошее |
Автор | укл. Мінкін А. |
Серия | Добрыя Вершы |
Издательство | Тэхналогія |
Год издания | 2005 |
Переплет | Твердый переплет |
Вялікі энцыклапедычны фармат. Наклад 2000 паас. Мастак Рыта Цімохава.
"Радасна, усьцешна патрапіць у дзівосны сьвет, створаны беларускім паэтычным словам для дзетак. Шчасьце увайсьці ў цэлую краіну пад назовам "Добрыя вершы". Добра пачуесься ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім сьвеце жывёлаў — зьвяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць "побач з намі на Зямлі". Ты апынесься поруч зь імі, пачуеш іхныя знаёмыя й незнаёмыя табе галасы, спазнаеш іхныя звычкі, даведаесься пра іхнае жыцьцё. У думках ці насамрэч пагуляеш, пазабаўляесься зь некаторымі зь іх, а на іншых зірнеш хоць здалёк, здзівуесься. Зь нейкімі табе захочацца пасябраваць, дапамагчы ім выжыць халоднаю зімою, як, напрыклад, таму верабейку, што цілікаў у кусьце пры ганку твайго дому ў вёсцы ці пад’езду ў горадзе. Увесь жывы сьвет Беларусі загамоніць з табою, разгорнецца перад тваімі вачыма.
Вітай жа яго, маленькі сябра!" (Арсень Лісь)
|
|
Похожие лоты