| Состояние | Хорошее |
| Автор | Тарасаў С. В. |
| Издательство | Беларусь |
| Год издания | 2012 |
| Переплет | Твердый переплет |
Падарункавае выданне на трох мовах. Вялікі энцыклапедычны фармат. Крэйдаваны альбом. Лясэ. Тыраж 1500 экз. 264 стар. Подарочное издание на трех языках. Большой энциклопедический формат. Мелованный альбом. Ляссе. Тираж 1500 экз. 264 стр. Для беларусаў Полацк — калыска дзяржаўнасці, духоўнасці, пісьменства, нацыянальнай свядомасці. Нездарма ж напісаў паэт: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет…” Наш, беларускі, свет сапраўды пачынаўся там, на берагах Палаты і Заходняй Дзвіны. У 2012 г. найстарэйшы горад Беларусі Полацк шырока святкаваў сваё 1150-годдзе. Між тым даказана, што гэта дата няправільная. У «Аповесці мінулых гадоў» Полацк упершыню згадваецца ў 862 годзе. Адпаведна, з гэтай даты і вядзецца афіцыйны адлік «працягласці жыцця» старажытнага Полацка. Аднак загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага ўніверсітэта Дзяніс Дук навукова даказаў і абгрунтаваў, што Полацк існаваў задоўга да таго, як яго згадаў у «Аповесці …» невядомы аўтар. І нават абараніў па гэтай тэме доктарскую дысертацыю. Пасля яго сенсацыйнай працы, зробленай па выніках раскопак на полацкім гарадзішчы, археалагічна пацверджаным лічыцца іншы год заснавання Полацка – 780-ы. Гэта значыць на самой справе Полацк амаль на сто гадоў старэйшы, чым дэманстравалася на святочных плакатах да афіцыйных урачыстасцяў. І гэты факт прызнаны беларускай навукай.
|
|
Похожие лоты