| Состояние | Хорошее |
| Автор | Асiноускi С. |
| Издательство | Полымя |
| Год издания | 1999 |
| Переплет | Интегральная обложка (полумягкая) |
Ёсць меркаванне, якое, хутчэй, носіць легендарны, чым навуковы характар, што Оршу заснавалі... скіфы, чые сляды археолагі іншым разам знаходзяць на поўдні Беларусі, у тым ліку ў Падняпроўі. «Жывапісная Расія», 12 тамоў якой выйшлі ў свет у 1881—1901 гадах пад рэдакцыяй знакамітага вучонага П. СямёнаваЦяньшаньскага, так апісвае герб Оршы, нададзены ёй у 1781 годзе: «...у блакітным полі пяць стрэл, таму што гэты горад пабудаваны яшчэ старажытнымі скіфамі, якія такой зброяй пахвальна валодалі...». Наўрад ці скіфскі след у гісторыі Оршы можна абмяркоўваць усур’ёз, хаця некаторыя даследчыкі лічаць ранніх славян, у першую чаргу ўсходніх, спадкаемцамі скіфаў. Давайце лепш перанясёмся ў VI стагоддзе, калі ўжо існаваў Кіеў і, як ужо было адзначана, вельмі верагодна, быў Полацк, У 1873 годзе на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі Чаркасова (15 кіламетраў. на паўночны ўсход ад Оршы), на левым беразе ракі Пачаніца, ва ўрочышчы з сімвалічнай назвай Замчышча (ці Гарадок) было знойдзена старажытнае гарадзішча, якое пазней было дэталёва абследавана (у 1928 годзе — Сяргеем Дубінскім, у 1971 — Леанідам Побалем і ў 1989 годзе — Вольгай Ляўко). Гарадзішча мела магутны культурны пласт больш чым у тры метры і датавалася VI—XI стагоддзямі. У Чаркасова мы яшчэ вернемся, а пакуль адзначым двафакты: адзін — малавядомы, адругі — вядомыдастаткова. У VI—IX стагоддзях па тэрыторыі крывічоў і радзімічаў (па Заходняй Дзвіне і Дняпры) праходзіў так званы «Austrvegr» — «усходняя дарога» або «ерусалімскі шлях», па якім паломнікі са Скандынавіі і Англіі падарожнічалі ў Святую зямлю. Паломніцкія «дэлегацыі» часам налічвалі па некалькі тысяч чалавек. Цэлых пяць стагоддзяў да хрышчэння нашых продкаў пілігрымы бесперапынна рухаліся па мясцінах, дзе сёння стаяць Полацк, Віцебск, Орша, Магілёў, Рагачоў. Вядомы факт, што ў 1103 годзе па «ўсходняй дарозе» ішлі на поўдзень крыжакі на чале з дацкім каралём Эрыхам Добрым. Недзе ў прамежку паміж 800 і 830 гадамі пачаў актыўна дзейнічаць Вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», які праходзіў па ўжо згаданым вышэй маршруце. У рэгіёне паміж Віцебскам і Оршай у той час існавалі волакі, якія злучалі Заходнюю Дзвіну і Дняпро.
|
|
Похожие лоты