Состояние | Хорошее |
Автор | укл. Ляўшун Л. В. |
Серия | Помнікі даўняга пісьменства Беларусі |
Издательство | Беларуская Навука |
Год издания | 2013 |
Переплет | Твердый переплет |
Тыраж 400 экз. 720 стар. Сектарам гісторыі беларускай літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы вядзецца вялікая архіўная і тэксталагічная праца, вынікам якой стала заснаваная ў 2011 г. шматтомная серыя "Помнікі даўняга пісьменства Беларусі". На сённяшні дзень свет пабачылі 4 тамы:
"Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI – XVIII стст." (2011) (падрыхтоўка: в.н.с., к.ф.н. А.У. Бразгуноў);
"Рэлігійнае пісьменства кірылічнай традыцыі XI – XV стст." (2013) (падрыхтоўка: д.ф.н. Л.В. Ляўшун);
"Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага (XV – XVII стст.)" (2015) (падрыхтоўка: в.н.с., к.ф.н. В.А. Чамярыцкі);
"Дыярыушы XVII стагоддзя (1594 – 1707)" (2016) (падрыхтоўка: в.н.с., к.ф.н. А.У. Бразгуноў).
Серыя вылучаецца высокім навуковым узроўнем. Значная частка апублікаваных твораў была адшукана даследчыкамі самастойна і ўпершыню ўведзена ў навуковы ўжытак. Кнігі серыі "Помнікі даўняга пісьменства Беларусі", кожны том якой уключае грунтоўныя прадмовы і пашыраны навуковы каментарый, актуалізуюць шматвекавую літаратурную спадчыну беларускага народа, робяць яе больш даступнай як для навуковай, так для і шырокай грамадскасці нашай краіны.
|
|
Похожие лоты