С. А. Падокшын "Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры"

Осталось23 дня Завершается 31 июля в 22:04:03
0
1
№ 5038624895Хорошее состояние
25,00 бел. руб. 8,43$7,16662,78руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 25,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
Автор Падокшын С. А.
Издательство Беларуская навука
Год издания 2003
Переплет Интегральная обложка (полумягкая)

Тыраж 1000 экз. 320 стар. На працягу шматгадовай навукова-даследчыцкай дзейнасці доктарам філасофскіх навук, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь С. А. Падокшыным створаны шэраг манаграфічных прац па гісторыі беларускай думкі і культуры, атрымаўшых станоўчую ацэнку навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, шырокай грамадскасці. Сярод іх — «Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы» (Мн., 1970), «Скорина и Будный: Очерк философских взгля­дов» (Мн., 1974), «Франциск Скорина» (М., 1981), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларуси Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага» (Мн., 1990), «Па­мятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в.» (Мн., 1991; складальнік, рэдактар і адзін з аўтараў), «Палітычная і прававая думка Беларусі XVI— XVII стст.» (Мн., 2000; у сааўтарстве з С. Ф. Сокалам), «Унія. Дзяржаўнасць. Культура» (Мн., 1998; другое выданне — Мн., 2000), «Іпацій Пацей: Царкоўны дзеяч, мысліцель, пісьменнік на пераломе культурна-гістарычных эпох» (Мн., 2001). Апрача манаграфічных твораў С. А. Падокшыным па данай праблематыцы апублікавана значная колькасць артыкулаў у зборніках, калектыўных і перыядычных выданнях. Кніга, якая прапануецца чытачу, змяшчае найбольш цікавыя з гэтых публікацый. Яны ахопліваюць даволі шырокі храналагічны і праблемны дыяпазон, асобныя раздзелы («Культура Адраджэння ў Заходняй Еўропе і Беларусі», «Раннепротестантская этика в Беларуси» і інш.) публікуюцца ўпершыню.Асноўная тэма кнігі — думка і культура Беларусі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі. Разам з тым закранаюцца больш раннія і больш познія перыяды. Што тычыцца праблематыкі, то яна прадстаўлена такімі напрамкамі беларускай філасофскай і гістарычнай навукі, як метадалогія айчыннага гісторыка-філасофскага даследавання, філасофія гісторыі, гісторыя айчыннай культуры, філасофскаэтычнай і грамадска-палітычнай думкі, рэлігійнага жыцця і г. д. Прадстаўлены ў кнізе некаторыя асобы, якія адыгралі вырашальную ролю ў развіцці айчыннай культуры і філасофіі — Ф. Скарына, А. Валовіч, С. Будны, Л. Сапега, Л. Зізаній, Ю. Даманеўскі і інш. Аўтар вырашае важныя тэарэтыка-метадалагічныя праблемы айчыннай гісторыі, філасофска-этычнай і грамадска-палітычнай думкі, духоўна-культурнага і грамадскадзяржаўнага развіцця, інтэлектуальнай дзейнасці. Разглядаюцца пытанні творчай свабоды і навуковага плюрализ­му, духоўна-культурнага сінтэзу паміж У сходам і Захадам, прынцыпы, каштоўнасці і ідэалы «сапраўднага быцця» народа, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, аналізуецца паняцце «культурная эміграцыя». Упершыню прадстаўлены канцэпцыя гісторыі Мацея Любаўскага і гістарыясофскія погляды Мацея Стрыйкоўскага. Дадзена агульная, даволі поўная карціна айчыннай культуры ў яе сувязі з Адраджэннем і Рэфармацыяй у Заходняй, Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе. Распрацаваны новыя аспекты данай праблемы, якія тычацца спецыфікі беларускага Рэнесансу і Рэфармацыі, іх ролі ў станаўленні нацыянальнай культуры, самасвядомасці, ідэі дзяржаўнага суверэнітэту. Выказваецца меркаванне аб актуальнасці каштоўнасцей і ідэалаў Адраджэння ў сучаснасці. Паказана пазітыўная роля айчыннага пратэстантызму і знітаваных з гэтым грамадскім і рэлігійна-культурным рухам дзеячаў і мысліцеляў — С. Буднага, В. Цяпінскага, А. Валовіча, Л. Сапегі, А. Волана, Б. Буднага, Ю. Даманеўскага і іншых — у развіцці айчыннай культуры, адукацыі, беларускай мовы, філасофска-этычнай і палітыка-прававой думкі, ідэі верацярпімасці, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду і г. д. Аўтарам упершыню распрацаваны важныя пытанні станаўлення і развіцця айчыннай філасофскай культуры: перыядызацыі і змястоўнай класіфікацыі арыстоцелізму на беларускай глебе, гісторыі айчыннага лібералізму, з якім знітаваны ідэі прававой дзяржавы, вяршэнства закону, правоў чалавека, эвалюцыі паняцця свабоды ў беларускай куль­туры і г. д. Адзіная, але вялікая праца, якая ўваходзіць у склад раздзела «Этыка», раскрывав сутнасць маральнай дактрыны айчыннага пратэстантызму і не мае аналагаў у белару­скай гісторыка-філасофскай навуцы. Аналізуючы рэлігійнае жыццё Беларусі канца XVI— XVII ст., аўтар дэманструе новыя навуковыя падыходы ў ацэнцы Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г., у высвятленні яе значэння ў гісторыі айчыннага сацыяльна-палітычнага і духоўна-культурнага развіцця.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.