| Состояние | Отличное |
| Связь, после покупки, только по телефону. | |
| Автор | Адамовiч |
| Серия | - |
| Издательство | Колас |
| Год издания | 2005 |
| Переплет | Твердый переплет |
Менск: выдавец ІП Зьміцер Колас, 2005. — 1464 с. Цьвёрдая вокладка.
У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).
Пад адной вокладкай сабраныя тэксты, напісаныя гэтым дасьледчыкам у перадваенны пэрыяд жыцьця ў БССР, пад час знаходжаньня пад нямецкай акупацыяй і ў пасьляваеннай эміграцыі. Выданьне забясьпечана іменным паказьнікам, а таксама камэнтарамі аўтарства Валера Булгакава і Соф’і Багам’і, у якіх між іншага тлумачацца прынцыпы і спосабы тэксталягічнай апрацоўкі арыгіналаў.
У выданьні ў храналягічным парадку зьмешчана блізу пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча. З большых твораў у выданьне з тэхнічных прычынаў не ўвайшоў нарыс "На нівах і ўзвышшах беларускага слова".
Апублікаваныя творы істотна розьняцца сваім навуковым значэньнем, жанрава і кампазыцыйна. Пазьнейшыя зь іх могуць часткова паўтараць ранейшыя, а таксама зьмяшчаць узаемасупярэчлівыя зьвесткі. Такія месцы мы імкнуліся падпраўляць або зазначаць беспасярэдне ў тэксьце.
Выданьне забясьпечана іменным паказьнікам, а таксама камэнтарамі, у якіх тлумачацца прынцыпы і спосабы тэксталягічнай апрацоўкі арыгіналаў.
(Валер Булгакаў. Ад укладальніка) ЗЬМЕСТ
Ад укладальніка
Аўтабіяграфія
А дзе-ж грамадзкасьць?
Аўг. Барычэўскі. Тэорыя сонэту (Рэцэнзія)
Валеры Маракоў. На залатым пакосе (Рэцэнзія)
Максім Гарэцкі (Спроба монографіі аб творчасьці)
Максім Гарэцкі. Жартаўлівы Пісарэвіч (Рэцэнзія)
Паўлюк Трус
Творы М. Багдановіча (Рэцэнзія)
Хада на ўсход (Заміж рэцэнзіі на зборнік "Крыніца" В. Каваля)
Пролітфронт, квітень 1930, №1 (Рэцэнзія)
Натальля Арсеньнева (Спроба літаратурнае "пяцімінуткі")
Узвышэнства як беларуская нацыянальная ідэялёгія
Францішак – Георгі або новыя сыгналы каля нашага Скарыны і ворагавых скарынак
"Беларускага слова жніво"
"Не зарасьці пракладзенаму сьледу!"
Па дарозе да Эўропы (Кароткі нарыс разьвіцьця беларускае літаратуры)
Нашчадкі і спадкаемцы (Крыху думак каля "слуцкіх песьняроў" і нашае літаратурнае сучаснасьці)
Алесь Салавей. Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі (Рэцэнзія)
Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў (Рэцэнзія)
Антон Бялевіч. На бацькоўскіх сьцежках (Рэцэнзія)
"Не загіне край забраны" (У справе нацыянальнага гімну)
Да мюнхэнскага выданьня паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа
Да нью-ёрскага выданьня "Твораў" Уладзімера Жылкі
"Раськіданае гняздо" Купалы Да мюнхэнскага выданьня "Тутэйшых" Янкі Купалы
Да мюнхэнскага выданьня "Запісак Самсона Самасуя" А. Мрыя
Зь "яснай явы" – у "ночнае царства"
Лукаш Калюга. Нядоля Заблоцкіх
Паўлюк Трус (Да 25-х угодкаў сьмерці і 50-х угодкаў нарадзінаў)
Мастацкая крыптаграфія ў нашай літаратуры
Да творчае гісторыі "Сымона-музыкі"
Пад зорамі белымі – Шорах моўкнасьці – Ля ціхай брамы
М. Сяднёў. Ля ціхае брамы (Рэцэнзія)
Якуб Колас у супраціве саветызацыі
Саветызацыя беларускай літаратуры й ейныя этапы
Паўвеку "Нашае долі"
Сацыялістычны рэалізм і ягоныя сучасныя аспэкты
Беларускае літаратурна-мастацкае згуртаваньне "Ўзвышша"
Да 40-годзьдзя Купалавага антыбальшавізму
Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры (1917–1957)
Сорак год беларускае літаратуры ў БССР
Афіцыйны савецкі Парнас беларускае літаратуры
Наш Багдановіч
Алесь Гарун. Жыцьцё й творы
Да пабудовы навуковае гісторыі беларускае літаратуры
Да пытаньня пра месца Праньцішка Багушэвіча ў гісторыі беларускае літаратуры
Натальля Арсеньнева "між берагамі"
Так пяяў Салавей. Мэмуарна-камэнтатыўныя ды крытычна-тлумачальныя нататкі пра жыцьцё й творы Алеся Салаўя
Камэнтары
Іменны паказьнік
|
|
Встреча в Минске. Лошица.Почтой не высылаю!!!
Похожие лоты