Самовывоз!!! Еўсцігней Міровіч. П'есы ( Кастусь Калiноускi, Машэка, Каваль-ваявода ды iнш ). Почтой не высылаю.

Осталось6 дней Завершается 12 декабря в 23:14:40
1
8
№ 5040173476Хорошее состояние
1,00 бел. руб. 0,35$0,3026,57руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и делаю ставку 1,00 бел. руб. Это моя максимальная ставка.
Напомнить
сделать ставку
Напомнить мне по электронной почте о завершении торгов
Введите максимальную цену, которую вы готовы предложить за этот товар. Её не увидят другие пользователи.
Вы купите лот по минимально возможной цене с учётом ставок других пользователей.
Минимальная цена 1,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
Практически отличное. Связь, после покупки, только по телефону.
Автор Мiровiч
Серия -
Издательство Мiнск
Год издания 1957
Переплет Тканевый переплет

Еўсьцігне́й Афінаге́навіч Міро́віч, сапраўднае прозьвішча Дуна́еў (10 жніўня 1878, Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя — 16 лютага 1952, Менск, БССР) — беларускі савецкі драматург, тэатральны рэжысэр і пэдагог. Народны артыст Беларускай ССР (1940), прафэсар (1945). Адзін з заснавальнікаў беларускага тэатральнага мастацтва. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-старавера, выхадца зь Віцебскай губэрні Паўночна-Заходняга краю. Скончыў Самсонаўскую рэальную вучэльню, нармальную школу маляваньня пры Акадэміі мастацтваў і курсы Пецярбурскага гуртку аматараў драматычнага мастацтва.

З 1900 року працаваў у пецярбурскіх Адміралцейскім, Кацярынінскім, Кранштацкім тэатрах акторам, затым рэжысэрам. З 1906 — правадзейны сябра Санкт-Пецярбурскага саюзу драматычных і музычных пісьменьнікаў.

Пераехаў у Менск у 1917 року. З 1919 працаваў у тэатрах Беларусі. У 1921—1931 — мастацкі кіраўнік, у 1941—1945 рэжысэр 1-га Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатру (БДТ-1). Быў мастацкім кіраўніком Гомельскага тэатру рабочай моладзі (1932—1935), які ў 1935 быў ім рэарганізаваны ў Першы калгасна-саўгасны тэатар. У 1937—1940 — мастацкі кіраўнік Беларускага тэатру юнага гледача імя Н. Крупскай. З 1945 — мастацкі кіраўнік і загадчык катэдры майстэрства актора Беларускага тэатральнага інстытуту. Займаўся таксама выкладчыцкай дзейнасьцю ў тэатральных студыях, у Менскай тэатральнай вучэльні. Прафэсар. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (з 1934).

Пахаваны на Вайсковых могілках Менску. Першая п’еса «Опекуны» была напісаная ў 1904 року, аднак цэнзура ня дала дазволу на пастаноўку. Такі самы лёс п’есаў «Ужас времени» («Современный вампир»), «Ночь миллионера». На маскальскай мове ў Пецярбургу апублікаваў п’есы «Мефистофель в интересном положении, или Женатый Мефистофель» (1909), «Графиня Эльвира» (апублікаваная і пастаўленая ў 1910), «Рыцарь дон Фернандо» (1912, пастаўленая ў 1911), «Фабрика талантов» («Остановитесь!», 1912), «Театр купца Епишкина» (1915, пастаўленая ў 1914, у 1978 пастаўленая на Беларускім тэлебачаньні), «Вова приспособился» (апублікаваная і пастаўленая ў 1915), аднаактоўкі «Какой нахал!» (1914), «Не ревнуй!» (1915). Напісаў на беларускай мове і паставіў п’есы «Машэка» («У часы даўнейшыя», пастаўленая ў 1923), «Кастусь Каліноўскі» (1957, пастаўленая ў 1923, экранізаваная ў 1928), «Каваль-ваявода» (пастаўленая ў 1925), «Кар’ера таварыша Брызгаліна» (1957, пастаўленая ў 1925), «Перамога» («Хроніка нашых дзён», 1957, пастаўленая ў 1926), «Запяюць верацёны» (пастаўленая ў 1928), «Лён» (пастаўленая ў 1932). У 1934 г. апублікаваў п’есу «У вясновую ноч» (1934, ставілася гурткамі самадзейнасьці). У 1957 выйшаў зборнік «П’есы».

У ягоныя п’есах запаміналіся не глыбокія ідэі, а выразна эфэктныя сцэны, асобныя эпізоды. Для Міровіча сюжэт не галоўнае. Гэта толькі нагода паказаць як мага больш цікавых народных абрадаў, танцаў, песень, галаваломных штукарскіх момантаў, акрабатычных нумароў. У «Кастусі Каліноўскім» адзін з самых запамінальных эпізодаў — запіс добраахвотнікаў у інсургенцкае войска, які нечакана ператвараецца ў захапляльную сцэну танца, што аб’ядноўвае ўсіх — і багатых і бедных, і «белых» і «чырвоных». Героі, уся масоўка скачуць самааддана, з усёй вострай зухаватасьцю і харэаграфічнай дакладнасьцю. Калі зьяўляюцца жандары, то п’яная ад танцаў публіка пачынае зь імі бойку, якая, дзякуючы майстэрству рэжысэра, паводле сваёй дасканалай плястыкі, выглядае лягічным працягам гэтага жарснага танцу. Вярбоўка ў войска для рэжысэра толькі нагода паказаць гледачу ўсё хараство мазуркі і полькі, а таксама правесьці дастаткова крамольную думку, што мастацтва павінна не расьцярушваць па клясах і сацыяльных праслойках, а наадварот — яднаць.

Дзякуючы Е. Міровічу пастаноўкі беларускага тэатру набылі прафэсійную трываласьць. Ён прынёс на беларускую сцэну цыркавую лёгкасьць і эстрадна-кабарэшную бесклапотнасьць. З посьпехам прайшоў у 1923 року ў Маскве мюзыкль «На Купальле», пастаўлены Міровічам паводле п’есы Міхася Чарота. Рэжысэр быў першым, хто прынёс у айчыннае тэатральнае мастацтва любоў да фармальнага экспэрымэнту, дзе ня так істотна, пра што ставіць, а галоўнае як. Нечаканыя мізансцэны, ярка-авангарднае мастацкае афармленьне, амаль постмадэрновая гульня з клясыкай, разбурэньне «чацьвертай сьцяны» — усё гэта было ўласьціва пастаноўкам Міровіча ў 1920-я і часткова ў 1930-я гады. Напрыклад, з вострасацыяльнай «Паўлінкі» Міровіч у 1922 року зрабіў авангардна-гратэскнае, амаль цыркавое дзейства, у якім галоўнае было не балючая тэма «свае прадалі свайго», а яркі, фантастычны грым, танцы ў стылі «Мулен-Руж», камічныя эфэкты, эстэтычна тоесныя тагачасным камэдыям Чарлі Чапліна і Гаральда Ллойда[1].

Еўсьцігней Міровіч здолеў захаваць свою звонкую лёгкасьць і ў 1930-я року. Нават калі пісаў п’есы і ставіў спэктаклі пра ворагаў народа, якія псуюць на вёсках трактары («У веснавую ноч». 1934), у яго ўсё роўна атрымлівалася не сацрэалістычна-кардонная пастаноўка, а займальны дэтэктыў, дзе сапраўды, дзякуючы вастрыні інтрыгі, было цікава сачыць за нечаканай разьвязкай

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Передача лично
Невозможен возврат товара после покупки
Невозможно выслать в другую страну
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота

Встреча в Минске. Лошица.Почтой не высылаю!!!

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.