Состояние | Как новое |
Связь. после покупки, только по телефону. | |
Автор | Бон |
Серия | - |
Издательство | Колас |
Год издания | 2016 |
Переплет | Твердый переплет |
Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / Пераклад з нямецкай Марыі Рытановіч; навуковы рэдактар Генадзь Сагановіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2016. — 436 с., [14] арк. іл.: іл. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”).
Нямецкі гісторык раскрывае феномен беларускай сталіцы як “сацыялістычнага горада”, створанага пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе на багатым архіўным матэрыяле разглядаюцца гарадское планаванне і архітэктура, урбанізацыя і міграцыя, і таксама жыллёвае пытанне і штодзённае жыццё горада. Аўтар супастаўляе жаданае і сапраўднае савецкай сістэмы. Пра аўтара
Томас М. Бон (нар. у 1963 г.) — нямецкі гісторык, прафесар Універсітэта Юстуса Лібіга ў Гісэне, вядомы спецыяліст па гісторыі Усходняй Еўропы, ініцыятар беларусазнаўчых даследаванняў у Гісэне. Актуальныя навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй гістарыяграфіі і культурамі памяці, гісторыяй урбанізацыі, народных павер'яў і нонканфармізму.
ЗМЕСТ
Прадмова да беларускага выдання
I. Уводзіны
1. Аб’ект даследавання
2. Пастаноўка мэты
3. Літаратура і крыніцы
II. Перадумовы ўрбанізацыі ў Беларусі
1. Змена горадабудаўнічага ўзору ў Савецкім Саюзе
2. Асаблівасці ўрбанізацыі ў Беларусі
3. Гісторыя “старога Мінска’’ да Другой сусветнай вайны
III. Праектаванне “сацыялістычнага горада”
1. Анатомія горада
а) Планы развіцця горада ў 1930-я гады
б) Генеральны план 1946 г.
в) Папраўкі і новыя рэдакцыі Генеральнага плана
2. Аблічча горада
а) Дыскусіі пра архітэктуру “сацыялістычнага рэалізму”
б) “Вялікі пералом у будаўніцтве” і архітэктура
в) Урбаністычная настальгія і міф пра “горад-герой”
3. Рэканструкцыя горада
а) Арганізацыя аднаўлення
б) Афармленне цэнтра
в) Недахопы ў інфраструктуры і сферы абслугоўвання
IV. Міграцыя ў “сацыялістычны горад”
1. Крыніцы росту горада
а) Прамысловая вытворчасць і працоўныя рэсурсы
б) Натуральны рост насельніцтва і павелічэнне яго колькасці ў выніку міграцыі
в) Склад, паходжанне і матывы мігрантаў
2. Мерапрыемствы па абмежаванні росту горада
а) Стварэнне сістэмы прапіскі і яе функцыянаванне
б) Парушэнні і злоўжыванні ў сістэме прапіскі
в) Субурбанізацыя і ўтварэнне агламерацыі
3. Умовы жыцця мігрантаў у “закрытым” горадзе
а) Кватаранты ў прыватных дамах і “времянках”
б) Самавольныя забудоўшчыкі на ўскраінах горада
в) Лімітчыкі на мінскіх прадпрыемствах
V. Жыллёвыя ўмовы ў “сацыялістычным горадзе”
1. Жыллёвае будаўніцтва
а) Узнікненне жыллёвага пытання
б) Цэнтралізацыя жылога фонду
в) Пераход да масавага жыллёвага будаўніцтва
2. Выдзяленне кватэр
а) Парадак выдзялення жылплошчы
б) Дэфіцыт жылплошчы і патрэба ў жыллі
в) Размеркаванне кватэр
3. Жыллёвыя ўмовы
а) “Добраўпарадкаванне” як праява ўрбаннасці
б) Камуналка, барак, інтэрнат
в) Маламетражныя кватэры ў мікрараёнах
VI. “Шэрыя” зоны і паўафіцыйныя сферы савецкай штодзённасці
1. Новыя Шэйпічы — “нічыйны” пасёлак
2. Рэпетыцыя паўстання: “тэмпературныя” ваганні ў перыяд “адлігі”
3. Пяцідзясятнікі — “уцекачы” з савецкага грамадства
4. Ваенны гарадок Усходні — анклаў бяспраўных цывільных асоб
VII. Высновы
1. Праект “сацыялістычны горад”
2. Урбанізацыя Беларусі
3. Урокі гарадской гісторыі Мінска
Дадатак
Скарачэнні
Бібліяграфія
Імянны паказальнік
|
|
Встреча в Минске. Лошица.Почтой не высылаю!!!
Похожие лоты