С этим лотом смотрят
| Состояние | Отличное |
| Связь, после покупки, только по телефону. | |
| Автор | Бэрк |
| Издательство | БГАКЦ |
| Год издания | 1997 |
| Переплет | Мягкая обложка |
Пераклад з англійскай А. Арловай. — Мінск: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1997. — 96 с. — (Адкрытае грамадства.) У сваёй кнізе знакаміты навуковец з Кембрыджа дыстанцуецца ад агульнапрынятага погляду на Рэнесанс як на з’яву чыста італьянскую, новую, якую лёгка аддзяліць ад часоў Сярэднявечча. Ён падкрэслівае захаванне сярэднявечных традыцый у літаратуры і мастацтве, працэс творчай адаптацыі класічных форм і каштоўнасцяў да новага культурнага і сацыяльнага кантэксту як у Італіі, так і па ўсёй Еўропе. Аўтар разглядае праявы Рэнесансу ў мастацтве, літаратуры і музыцы, пачынаючы з яго вытокаў і завяршаючы XVII ст., калі моцны рух распаўся на нязначныя плыні. ЗМЕСТ
1. Міф аб Рэнесансе
2. Італія: адраджэнне і абнаўленне
3. Рэнесанс за мяжой, або выкарыстанне Італіі
4. Распад Рэнесансу
5. Заключэнне
Бібліяграфія
Паказальнік Пітэр Бэрк (Peter Burke)— брытанскі гісторык культуры, эксперт па гісторыі новага і найноўшага часу. Нарадзіўся ў 1937 годзе ў сям'і каталіка і хрышчонай габрэйкі. Вучыўся ў езуіцкім вучылішчы і ў каледжы святога Іаана пры Оксфардскім універсітэце. У 1962—1979 гг. працаваў у Школе еўрапейскіх даследаванняў Універсітэта Сасэксу ў якасці выкладчыка і старшага выкладчыка. Затым перайшоў на працу ў каледж Эмануэля пры Кембрыджскім універсітэце, дзе атрымаў званне прафесара гісторыі культуры. Вядзе калонку, прысвечаную пытанням культуры, у бразільскай газеце “Folha de Sao Paulo”. Сябар Еўрапейскай акадэміі, чалец Каралеўскага гістарычнага таварыства Вялікабрытаніі.
|
|
Встреча в Минске. Лошица.Почтой не высылаю!!!
Похожие лоты