Состояние | Отличное |
Связь, после покупки, только по телефону. | |
Автор | Р.Фрост |
Серия | - |
Издательство | Энцыклапедыкс |
Год издания | 2023 |
Переплет | Мягкая обложка |
Выбраныя вершы / Роберт Лі Фрост; пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Мінск : УП "Энцыклапедыкс", 2023. — 110 с. Роберт Лі Фрост (1874–1963) — адзін з найвыбітнейшых амерыканскіх паэтаў, чатырохкратны лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі за паэзію. Гэтая кніга змяшчае пераклад выбраных вершаў з яго шматдзесяцігадовай творчасці. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
Роберт Фрост нарадзіўся ў Сан-Францыска ў сям’і журналіста Вільяма Фроста-малодшага і шатландскай імігранткі Ізабэль Мудзі. Яго продкі былі аднымі з першых пасяленцаў у Масачусетсе, куды па бацькавай смерці ён разам з маці і пераехаў у 1885 г.
Будучы паэт вырас у горадзе Лорэнс, але яго дзед незадоўга да свае смерці купіў яму невялікую ферму на поўдні Нью-Гэмпшыра. Там паэт пражыў разам з жонкаю дзевяць гадоў і напісаў адны з сваіх найвядомейшых вершаў.
Фроставы творы вылучаюцца майстэрскім спалучэннем традыцыйнай формы і гутарковай мовы, увагай да дэталяў і афарыстычнасцю. Праз апісанні вясковага жыцця Новай Англіі паэт звяртаецца да філасофскіх праблем, адкрываючы ў простым складанае, а ў складаным — простае. Гэтая кніга змяшчае пераклад выбраных вершаў з усіх яго прыжыццёвых зборнікаў.
|
|
Встреча в Минске. Лошица.Почтой не высылаю!!!
Похожие лоты