| Состояние | Отличное |
| Связь, после покупки, только по телефону. | |
| Автор | - |
| Серия | - |
| Издательство | БIНIМ |
| Год издания | 2010 |
| Переплет | Мягкая обложка |
Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. №33. — Навукова-папулярны альманах аб беларускай эміграцыі. — Belarusan Institute of Arts and Sciences: New York—Mіensk, 2010. — 574 c.
Тэма нумару — эпісталярыі.
Новы нумар прысьвечаны эпісталярнай спадчыне эміграцыі — часам лісты ёсьць адзінай крыніцай у вывучэнні тых ці іншых праяваў. “Эпісталярыі, як дэталізаваны адбітак адносінаў паміж аўтарам і адрасатам, шмат даюць для разуменьня часу і спэцыфікі эміграцыйнага жыцьця, тых ці іншых учынкаў у яго кантэксьце”, — зазначаецца ў прадмове.
У нумары друкуюцца лісты Юркі Віцьбіча, перапіска 1944 г. Антона Адамовіча зь Нямеччыны і Наталлі Арсенневай, якая была тады рэдактаркай “Беларускай газэты”;
ліставаньне Янкі Запрудніка і прэзыдэнта Рады БНР Міколы Абрамчыка (1953—1969), дасьледніцкія тэксты Вітаўта Тумаша, успаміны Барыса Данілюка, артыкул пра паваенную дзейнасьць пасла польскага сейму Аляксандра Стагановіча, тэксты пра мастака Уладзіслава Старэвіча, сьвятара Апанаса Рэшаця, Ізыдара Плашчынскага і Янку Ліманоўскага.
Атрымаў працяг праекту віртуальнага музэю БІНіМу, запачаткаваны ў мінулым нумары. Гэтым разам публікуецца артыкул пра беларускія маркі і плыткі на эміграцыі, падборка здымкаў гэтых марак, а таксама значкаў і медалёў, вырабленых беларускімі эмігрантамі ў розныя часы.
Запачаткаваная таксама новая рубрыка — “Дзеці эміграцыі”, у нумары зьмяшчаецца гутарка Алесі Сёмухі з дачкой Вітаўта і Зоры Кіпеляў Алесяй.
ЗЬМЕСТ
ТЭМА НУМАРУ: ЭПІСТАЛЯРЫІ
Лявон ЮРЭВІЧ: Эпісталярыюм як форма аўтабіяграфіі карэспандэнта й біяграфіі ягонага часу (Выпадак Юркі Віцьбіча)
Натальля ГАРДЗІЕНКА. Лісты з часу страчаных надзеяў: Антон Адамовіч да Натальлі Арсеньневай
Антон АДАМОВІЧ. Лісты да Натальлі Арсеньневай 1944—1945 гг.
Янка ЗАПРУДНІК. Маё ліставаньне зь Міколам Абрамчыкам, Старшынём Рады БНР (1953—1969)
Лявон ЮРЭВІЧ. “...Да прычын гэтага царкоўнага закалоту…” Выбраныя лісты Міхася Міцкевіча да Міхася Тулейкі
Да практыкі перакладу Бібліі (ліст Масея Гітліна)
Яўхім СКУРАТ. Ліст у БІНіМ
Андрэй ВАШКЕВІЧ. Пра Піліпа Пестрака й беларускіх эміграцыйных літаратараў
ТЭКСТЫ
Сымон БРАГА. На Захад і Ўсход (Пра беларускую культурную экспансію)
УСПАМІНЫ
Барыс ДАНІЛЮК. Успаміны
АРХІВАЛІІ
Айцец Міхал. КАМЕЧАК Айцец Апанас Рэшаць
Вячаслаў ЗАВАЛІШЫН. Уладыслаў Старэвіч і ягонае мастацтва
Іван МУХА. Кароткая аўтабіяграфія
Як пасварыўся празаік Савёнак з паэтам Салаўём і што ад гэтага здабыла літаратура
ПЭРСАНАЛІІ
Лявон ЮРЭВІЧ. Кароткае пасьлямоўе да публікацыі ўспамінаў пасла (Аляксандар Стагановіч)
Лявон ЮРЭВІЧ. Малодшы брат (Ізыдар Плашчынскі)
Лявон ЮРЭВІЧ. На скрыжаваньні вятроў (Янка Ліманоўскі)
МУЗЭЙ
Лявон ЮРЭВІЧ. Made in BNR: Да гісторыі марак і кружэлак на эміграцыі
ДЗЕЦІ ЭМІГРАЦЫІ
Алеся СЁМУХА. Гутарка з Алесяй Кіпель
ВЫДАНЬНІ
"Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі"
ПУБЛІКАЦЫІ
Алег ГАРДЗІЕНКА Беларуская Цэнтральная Рада (1977—1995)
КНІЖНАЯ ПАЛІЦА
Ціхан ЧАРНЯКЕВІЧ. Дойлід паветраных замкаў (Рыгор Крушына)
Яна СЛАВІНА Кніжны агляд (2008—2010)
****
“Запісы БІНІМ” заснаваныя ў 1952 г. у ЗША. Першыя шэсць тамоў выйшлі ў 1952—1954 гг. у Нью-Ёрку, наступныя пяць — у Мюнхэне (1962—1960). З 12 па 24-ты выдаваліся ў Нью-Ёрку (1974—1999), ад 2002 г. “Запісы БІНІМ” — супольны менска-ньюёрскі праект.
|
|
Встреча в Минске. Лошица.Почтой не высылаю!!!
Похожие лоты