Состояние | Хорошее |
У новай кнізе Фелікса Шкірманкова, прысвечанай 70-годдзю перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, чырвоным радком праходзіць думка: мы павінны заўсёды помніць тых, хто адстаяў родную Беларусь у крывавай барацьбе з фашысцкімі захопнікамі.
Состояние отличное.
У серыю «Дзеці вайны» выдавецтва «Чатыры чвэрці» увайшлі празаічныя і паэтычныя творы, прысвечаныя балючай тэме вайны і яе наступстваў. Аўтары — пісьменнікі, якія падчас Вялікай Айчыннай былі яшчэ дзецьмі. Жахі ваеннага часу, радасць і гонар Перамогі яны ўспрымалі нават мацней за дарослых, і тыя ўражанні знайшлі адлюстраванне ў літаратурнай творчасці.
Вершаваныя зборнікі Міколы Маляўкі, Ніны Галіноўскай, Казіміра Камейшы, Міколы Чарняўскага, пранізлівыя раманы, аповесці, апавяданні і ўспаміны Зінаіды Дудзюк, Алеся Савіцкага, Леаніда Левановіча, Фелікса Баторына і іншых не пакінуць абыякавымі чытачоў розных пакаленняў. Для сённешніх дзяцей гэтая літаратура робіць жывымі карціны гісторыі, якую павінны ведаць і памятаць нашчадкі тых, хто падараваў свайму народу Вялікую Перамогу.
Кнігі амаль кішэннага фармата выходзяць у мяккай вокладцы. Тэкст надрукаваны зручным для чытання шрыфтам сярэдняга памеру на якаснай белай паперы.
|
|
Похожие лоты