Состояние | Хорошее |
Автор | Славамір Копер |
Издательство | Галіяфы |
Год издания | 2017 |
Страниц | 388 |
Переплет | Мягкая обложка |
Жанчына таксама чалавек». Гэтай фразай пачынаецца анатацыя да кнігі «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай». Яе аўтар — польскі пісьменьнік, публіцыст, тэле- і радыёэкспэрт у галіне гісторыі Славамір Копер.
На старонках кнігі, перакладзенай на беларускую мову (перакладчыцы —сёстры Галіна і Ірына Пальлянавы) і нядаўна выпушчанай у сьвет выдавецтвам «Галіяфы», ён паказвае цікавыя жыцьцяпісы жанчын, лёс якіх зьвязаны з найважнейшымі палітычнымі, сацыяльнымі і культурнымі падзеямі Польшчы першай паловы ХХ стагодзьдзя.
Кніга выйшла пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі. У прадмове да выданьня амбасадар Конрад Паўлік піша:
Вокладка кнігі
«Мне здаецца сымбалічным, што кніга Славаміра Копера „Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай“ у рамках сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы выходзіць у перакладзе на беларускую мову ў краіне, дзе відавочна зьмянілася роля жанчын у грамадзтве. Іх удзел ня толькі ў культуры і мастацтве, але і ў палітыцы, эканоміцы, фінансавай сфэры, безумоўна, уплывае на сам уклад жыцьця і функцыянаваньне дзяржавы».
Погляд аўтара кнігі на жаночыя справы і праблемы крыху іранічны, але ён інтрыгуе, захапляе, прымушае чытача шукаць дадатковую інфармацыю і паглыбляць свае веды пра тую ці іншую гераіню. Ці то выдатныя польскія пісьменьніцы Зоф’я Налкоўская і Марыя Дамброўская, мастачкі Зоф’я Стрыенская і Марыя Дулембянка, ці то вядомыя палітычныя дзяячкі Арыя Пілсудзкая, Ванда Крахельская і Міхаліна Масьціцкая, фэміністкі Ізабэла Машчэнская і Марыя Морская — у кожнай са сваіх гераінь аўтар знаходзіць непаўторную асобу і шматколерны вобраз.
У пэрыяд, рамкамі якога пазначаныя падзеі кнігі Славаміра Копера, у склад польскай дзяржавы ўваходзілі землі Заходняй Беларусі. І таму беларускіх чытачоў асабліва зацікавяць тыя старонкі, якія апавядаюць пра асобаў, зьвязаных зь Беларусьсю. Найперш, напэўна, заінтрыгуе жыцьцяпіс Кацярыны Кобры (польск. Katarzyna Kobro; рас. Екатерина Николаевна Кобр
|
|
Личная встреча в Минске.Лучший вариант, встреча возле или в метро. Если имеются сомнения, перед покупкой задавайте вопросы. Покупатель ПЕРВЫМ выходит на связь.За пределы страны не высылаю. При отправке упаковываю в картон и пленку-пупырку
Похожие лоты