"Слова пра паход Ігаравы" пераклад Янкі Купалы, пераклад Рыгора Барадулина. Мiкола Гусоускi "Песня пра Зубра" пераклад Язэпа Семяжона

Осталось23 дня Завершается 17 августа в 16:20:55
2
8
№ 5038953414Хорошее состояние
20,00 бел. руб. 6,79$5,78538,65руб. Справочно по курсу НБРБ
Я согласен с правилами аукционов и покупаю лот за 20,00 бел. руб.
Описание лота
Состояние Хорошее
Автор укл. Кушнярэвіч В. В.
Издательство Мастацкая Літаратура
Год издания 1999
Переплет Твердый переплет

192 стар. Сваім гераічным эпасам усе тры сённяшнія ўсходнеславянскія народы — беларусы, рускія, украінцы — лічаць «Слово о пълку игоръве, Ігоря, сына Святославля, внука Ольгова» («Слова пра паход Ігаравы»), хоць старадаўняе паходжанне гэтага твора не бясспрэчнае. У самім творы ўзгадваюцца князі і ваяры продкаў сённяшніх украінцаў, беларусаў, а таксама рускіх з Ноўгарадскай, Данской земляў. Гэтыя землі ў XII ст., у канцы якога, як мяркуецца, было створана «Слова», вызначаліся досыць высокім на той час узроўнем культурнага і сацыяльнаэканамічнага развіцця. Буйнымі гарадамі, цэнтрамі гандлю, рамяства, культуры былі Кіеў, Полацк, Чарнігаў, Ноўгарад, Менск, Галіч, Уладзімір Валынскі, Смаленск. Тут узнікаюць мясцовыя школы дойлідства і жывапісу, іншых відаў мастацтва; нараджаецца мясцовае летапісанне, развіваецца красамоўніцкая паэзія. У цэнтры самай магутнай старабеларускай дзяржавы Полацку будуюцца такія шэдэўры мураванага дойлідства, як Сафійскі сабор, Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра, Спаса-Ефрасіннеўская царква; у Віцебску ўзводзяцца муры царквы Звеставання. У некаторых з гэтых сабораў захаваліся шэдэўры фрэскавага жывапісу. Побач з візантыйскімі рысамі ў помніках дойлідства і жывапісу Полацкага, Смаленскага, а таксама Галіцка-Валынскага княства заўважаецца і ўплыў раманскага мастацтва. Гэта сведчыць пра тое, што мастацтва і літаратура старажытнабеларускіх і старажытнаўкраінскіх земляў не маглі развівацца ізалявана ад мастацтва іншых еўрапейскіх краін. Па сутнасці, на гэтых землях сфармавалася ў той час адзіная, як яе прынята называць — «старажытнаруская» мова, якая аб'ядноўвала ў сабе рысы пісьмовай стараславянскай мовы з рысамі мясцовых гаворак. У той час гэтага не было нават у продкаў сучасных немцаў ці французаў. На гэтай мове створанае і «Слова пра паход Ігаравы». Твор мае гістарычную аснову. У XII ст. працэсы драблення і суверэнізацыі княстваў на ўсходнеславянскіх землях дасягнулі значных маштабаў. Вельмі дробныя княствы, натуральна, з вялікай цяжкасцю маглі супрацьстаяць набегам і паходам разнастайных ворагаў. Тагачасныя летапісы перапоўненыя звесткамі пра такія войны. У гэткіх умовах не толькі мацнейшыя князі перамагалі больш слабых, але і насельніцтва гарадоў, дзе істотную ролю выконвала веча (Полацк, Ноўгарад), часам праганяла прэч пэўных князёў. Такая сітуацыя не даспадобы была шмат каму, у тым ліку і невядомаму аўтару «Слова пра паход Ігаравы». У 1184 г. кіеўскі князь Святаслаў Усеваладавіч сабраў вялікі наход супраць полаўцаў, у якім аб'яднаныя дружыны некалькіх князёў дамагліся пераканаўчай перамогі. Увесну 1185 г. ноўгарад-северскі князь Ігар Святаслававіч, які не браў удзелу ў тым паходзе, вырашыў яшчэ раз разбіць палавецкае войска сваёй дружынай. Малады 34-гадовы князь, аднак, не разлічыў сіл і пацярпеў сакрушальнае паражэнне: яго дружыны былі акружаныя полаўцамі, цалкам разгромленыя, а сам Ігар трапіў у палон. I хоць пазней ён здолеў уцячы, полаўцы адчулі сваю моц, і іх напады на землі ўсходніх славян пачасціліся.

Наш зямляк Мікола Гусоўскі, несумненна, належыць да паэтаў еўрапейскага маштабу. Ён аўтар шэрагу твораў, з якіх да нас дайшлі паэмы «Новая і слаўная перамога над туркамі», «Жыццё і подзвігі Святога Гіяцынта», вершы «Суцяшэнне», «Да Святога Себасцяна». Але сапраўдную славу яму прынесла напісаная ў 1522 г. «Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго» («Carmen de statura, feritate ac venatione bisontis»), якую звычайна называюць скарочана — «Песня пра зубра». Пра жыццё Міколы Гусоўскага нам вядома няшмат. Мяркуецца, што ён нарадзіўся ў 70 - 80-я гады XV ст. У творах ён называе сябе Hussovianus або Usovius — відаць, ад назвы Гусаў, Гусава або Усава. Так называліся некалькі вёсак і мястэчак на Беларусі. 3 адной з іх, магчыма, і паходзіў Мікола Гусоўскі. Бацька яго быў, мяркуточы па ўсім, вялікакняскім лаўцом (лоўчым). У той час гэта былі вольныя людзі, шляхецкага стану. Княскія паляўнічыя дружыны, на чале якіх стаяў лоўчы, ад ранку да вечара кружылі па лясах і пушчах, здабываючы князям і магнатам дзічыну. Напэўна, і Мікола Гусоўскі разам з бацькам з малых гадоў удзельнічаў у гэтых паляўнічых паходах. Магчыма, Мікола Гусоўскі і паўтарыў бы шлях свайго бацькі, але новая эпоха адкрывала перад цікаўнымі і таленавітымі людзьмі новыя магчымасці. Дапытлівага сына лоўчага прыкмеціў сакратар вялікакняскай канцылярыі Эразм Цёлак (Вітэлій), які заапекаваўся адукацыяй хлопца. У 1518— 1522 гг. Мікола Гусоўскі суправаджаў Эразма Цёлка ў пасольскай місіі Вялікага Княства і Польскага Каралеўства, якая прыбыла ў Рым, каб пераканаць Папу Льва X у неабходнасці аб'яднання намаганняў еўрапейскіх дзяржаў у барацьбе супраць Турцыі і Крымскага ханства. Якраз на просьбу Рымскага Папы Мікола Гусоўскі і стварае тут у 1522 г. «Песню пра зубра». Ужо самыя першыя радкі твора ўражваюць сваёй урачыстай узнёсласцю — гучыць элегічны дыстых (першы радок — гекзаметр, другі — на стапу карацейшы):

In medio quaedam populo spectacula Romae Contigerant nuper forte videnda mihi...

Неяк y тлуме людскім відовішча шумнае ў Рыме Я і мае сябры блізка пабачыць маглі...

(Тут і далей пераклад Ул. Шатона)

Натхніў Міколу Гусоўскага на стварэнне паэмы пра зубра ўбачаны ім бой быкоў. Знаёмыя з маленства эпізоды паляванняў ажылі ва ўяўленні паэта. Шмат радкоў Гусоўскі прысвячае менавіта паляванню ў пушчы: зубр трапіў у пастку, у яго ляцяць стрэлы і дзіды, уцінаючыся ў цела. 3 жывёліны цячэ кроў, зубр не паддаецца, люта адбіваецца, кідаецца на паляўнічых, спрабуючы ім адпомсціць... Яго дабіваюць два юнакі, і паэта гэтае страшнае відовішча ўжо не захапляе. Уважліва чытаючы паэму, можна заўважыць, што аўтар як бы параўноўвае мужнага і моцнага духам князя Вітаўта з зубрам. Зубр, князь і народ беларускай зямлі пераплятаюцца ў паэме цудоўным чынам. Звер набывае чалавечыя і княскія рысы: ён — валадар ігушчы і адначасна яе сын. Ён велікадушна адпускае з мірам таго, хто не ўзнімае на яго зброю, і сурова помсціць таму, хто ідзе на яго з мечам. 3 гэтым вобразам асацыіруюцца радкі, якія Мікола Гусоўскі прысвячае непасрэдна вялікаму князю Вітаўту:

Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць.

Воляю князя васал жыў або траціў жыццё.

Быццам нявольнік які, маскавіт яго зваў уладыкам, Хоць і магутным царом быў сярод многіх цароў.

Турак, мацак і тады, прысылаў дарагія дарункі, Сведчыў здалёку, што ён князю скарыцца гатоў.

Трое вось гэтых, што жах на цэлы сусвет наганялі, Моўкнулі ўраз перад ім, рот баючыся адкрыць.

Але Вітаўт выступае ў паэме не проста як двайнік зубра або сам па сабе. Ён прадстаўляе тую зямлю і той працавіты і мужны народ, якім пастаўлены кіраваць: 

... адважнага Вітаўта розум

Сілу радзіме вярнуў, княства вялікім зрабіў.

Доставка и оплата
Доставка из города Минск, Беларусь
Передача лично
Согласен выслать в другую страну
Невозможен возврат товара после покупки
Расчет наличными лично с продавцом при получении лота
Полная предоплата до отправки лота по почте

Похожие лоты

Вход

В течение нескольких секунд вам придёт SMS с одноразовым кодом для входа. Если ничего не пришло — отправьте код ещё раз.
Это бесплатно, безопасно и займёт всего несколько секунд
Войдите с помощью своего профиля

Регистрация

Введите номер вашего мобильного телефона:
Войдите с помощью электронной почты или номера телефона
Войдите с помощью своего профиля

Восстановление пароля

Укажите адрес электронной почты, который вы использовали при регистрации
Нужна помощь? Напишите нам

Восстановление пароля

Инструкции по восстановлению пароля высланы на 
Нужна помощь? Напишите нам

Согласие на обработку персональных данных

Согласно Закону Республики Беларусь «О защите персональных данных» и в соответствии с Политикой конфиденциальности, для дальнейшего использования Сайта / Приложения вам необходимо подтвердить своё согласие на обработку персональных данных.

Отказываюсь
Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies.