Состояние | Хорошее |
Автор | Ткачоў М. А., Трусаў А. А. |
Серия | Па родным краі |
Издательство | Полымя |
Год издания | 1992 |
Переплет | Интегральная обложка (полумягкая) |
Тыраж 6000 экз. 112 стар. Старадаўні Мсціслаў, другі горад па значнасці ў Смаленскім княстве, зараз з'яўляецца раённым цэнтрам Магілеўскай вобласці. Узнік ён на берагах рэчкі Віхры, прытока Сожа. Археолагі вызначылі, што ўпершыню на гэтым месцы людзі пасяліліся некалькі тысяч гадоў таму, яшчэ ў эпоху бронзавага веку. На правым беразе Віхры, на высокай гары, якая атрымала пазней рамантычную назву Дзявочая, узнік невялікі родавы пасёлак, дзе жылі балцкія плямёны каля 200 гадоў (I ст. да н. э. - I ст. н. э.). Яны займаліся рыбалоўствам, паляваннем, жывёлагадоўляй і прымітыўным земляробствам. Пад націскам новых плямёнаў, якія прыйшлі з захаду і поўдня, мясцовыя людзі перасяліліся ў іншае, больш небяспечнае месца. Новыя насельнікі - славяне - з'явіліся тут у X-XI стагоддзях і занялі новае ўзвышша недалёка ад Дзявочай гары, якое цяпер завецца Замак або Замкавая гара. Жыхары насыпалі тут высокі вал і ўмацавалі яго дубовым частаколам. Спачатку гэта была тэрыторыя плямёнаў радзімічаў, якая ў пачатку XII стагоддзя ўвайшла ў склад Смаленскага княства, заснаванага крывічамі. Крывічы і пераўтварылі былы радзіміцкі пасёлак у моцны горад, які смаленскі князь Расціслаў Мсціслававіч назваў у гонар свайго бацькі Мсціслава Вялікага - Мсціславам. У летапісе дата заснавання гэтага горада падаецца пад 1135 годам. Мсціслаў стаў асабістым уладаннем смаленскіх князёў і быў іх другой рэзідэнцыяй, бо з 1180 года гэта ўжо цэнтр удзельнага княства, якое існавала да пачатку XVI стагоддзя ў складзе спачатку Смаленскай дзяржавы, а з сярэдзіны XIV стагоддзя ўваходзіла на правах аўтаноміі ў ВКЛ.
|
|
Похожие лоты