Состояние | Отличное |
У 1989 годзе выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» падрыхтавала комплекснае выданьне, прысьвечанае III Статуту Вялікага Княства Літоўскага. Выданьне ўлучае: нарыс «Сацыяльна-гістарычныя ўмовы ўзнікнення Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.», дзе паказваюцца ўмовы, пры якіх адбывалася падрыхтоўка і ўвядзеньне ў дзеяньне Статута; факсымільнае ўзнаўленьне тэксту Статуту, яго арыгінальны тэкст і пераклад на расейскую мову; энцыкляпэдычны даведнік з 820 артыкулаў; паартыкульны камэнтар; тэрміналягічны і імянны паказальнікі. Асноўная частка матэрыялаў даведніка — артыкулы пра тагачасныя адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ, катэгорыі насельніцтва, станы, ураднікаў і ўрады, судовы лад; віды злачынстваў і парушэньняў права, захады пакараньня і ўзьдзеяньня за іх; грашовая сыстэму, адзінкі вымярэньня і інш. Зьмяшчаюцца артыкулы пра крыніцы Статуту і іншыя праўныя акты і дакумэнты XV—XVI стагодзьдзяў, пра гісторыю падрыхтоўкі і выданьня Статуту, ягоныя паліграфічныя і мастацкія асаблівасьці. Шэраг артыкулаў прысьвячаецца выкарыстаньню, зьбераганьню і гісторыі дасьледаваньня Статуту. У камэнтарах разглядаецца праўная сутнасьць і гісторыя распрацоўкі кожнай з улучаных у яго нормаў.
|
|
Отправка почтой только по РБ. Возможна отправка по РБ европочтой
Похожие лоты