| Состояние | Хорошее |
| Автор | Лобач Ў. А., Валодзіна Т. В. |
| Серия | Традыцыйны Лад Жыцця |
| Издательство | Беларуская Навука |
| Год издания | 2016 |
| Переплет | Твердый переплет |
Вялікі фармат. Крэйдаваны альбом. Тыраж 700 экз. 392 стар. Кніга "Святыя крыніцы Беларусі" прысвечана культавым крыніцам, якія лічацца святымі сярод жыхароў нашай краіны. З дапамогай розных неабыякавых да гісторыі сваіх мясцін людзей аўтарамі былі сабраны і апісаны этнакультурныя традыцыі з амаль тысячагадовай гісторыяй, якія шырока распаўсюджаны на беларускіх землях: розныя легенды, паданні, абрады, каляндарныя святы і рытуалы, звязаныя з ушанаваннем святых крыніц. У кнізе змяшчаецца вялікая колькасць экспедыцыйных фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў, адметнай рысай якіх з'яўляецца аўтэнтычны стыль, суправаджаных мноствам цікавых гістарычных звестак, спасылак і цытат. Адразу прыцягвае ўвагу выдатная паліграфія са мноствам каляровых здымкаў з розных куткоў нашай краіны, на якіх, магчыма, вам пашанцуе пазнаць ваша роднае мястэчка або вашых суседзяў. І хто ведае, можа так здарыцца, што пасля прачытання ў вас узнікне жаданне адправіцца ў падарожжа да адной з гэтых святых крыніц.
|
|
Похожие лоты