С этим лотом смотрят
| Состояние | Хорошее |
| Автор | С. Дарожны |
| Издательство | Беларусь |
| Год издания | 1966 |
| Страниц | 112 |
| Переплет | Суперобложка |
| Формат | 60х90/32 (107х140 мм, карманный) |
Дарожны Сяргей (сапр. Серада Сяргей), нарадзіўся 25.02.1909 г. у горадзе Слоніме ў сям'і служачага.
З 1921 г. выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме. Вучыўся ў Менскім педагагічным тэхнікуме, на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў у 1930). Быў сябрам літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша». Працаваў на гуце ў Барысаве, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў. У 1936 г. рэпрэсаваны. Тэрмін адбываў на Далёкім Усходзе. Рэабілітаваны ў 1957 г. Сябра СП СССР з 1934 г.
Памёр 19.07.1943 г.
З вершамі выступіў у друку ў 1925 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Звон вясны» (1926, у сааўтарстве з І.Плаўнікам), «Васільковы россып» (1929), «Пракосы на памяць» (1932). У 1966 г. выйшлі «Выбраныя вершы».
Пераклаў на беларускую мову раман Г.Караваевай «Лесазавод» (1932), асобныя творы У.Караленкі, А.Новікава-Прыбоя, Дз.Беднага, С.Кірсанава, І.Уткіна, М.Кальцова.
|
|
Похожие лоты