| Состояние | Хорошее |
| Ёсць плямы на абрэзе (гл. фота) | |
| Автор | С. Фамін |
| Издательство | Мастацкая літаратура |
| Год издания | 1991 |
| Страниц | 139 |
| Переплет | Твердый переплет |
| Формат | 60х90/32 (107х140 мм, карманный) |
У літаратуру Сяргей Фамін (1906–1941) уступаў як тыповы маладняковец. З вершамі дэбютаваў у 1924 годзе (газета «Соха и молот»). З 1925 года пісаў па-беларуску. Публікаваўся ў часопісах «Маладняка» — «Полымя», «Маладняк Барысаўшчыны». Асобным выданнем выйшла паэма «Балота» (1927). Падрыхтаваў да друку ў 1929 годзе кнігу вершаў «Дымнае жыта», але тады яна не была апублікавана. З 1930 г. творчая актыўнасць рэзка знізілася, Фамін амаль перастаў пісаць і друкавацца. У друку з’явіліся разгромныя рэцэнзіі на яго паэзію. Працягваў пісаць у зняволенні; некаторыя вершы занатоўваў у лістах да родных.
Перакладаў з украінскай мовы вершы У. Сасюры. Вершы С. Фаміна перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. На яго вершы напісаны песні.
|
|
Похожие лоты