С этим лотом смотрят
| Состояние | Хорошее |
| Автор | С. Баранавых |
| Издательство | Беларусь |
| Год издания | 1967 |
| Страниц | 316 |
| Переплет | Твердый переплет |
| Формат | 70х108/32 (130х165 мм, карманный) |
Сымон Баранавых (сапр. Сымон Якаўлевіч Баранаў; 1900, в. Рудакова Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці — 1942, Калыма, цяпер Расія) — беларускі празаік, дзіцячы пісьменьнік, сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.
Выступаў у друку спачатку з карэспандэнцыямі як селькор. Асноўная тэма творчасці — беларуская вёска і сацыяльныя працэсы, якія адбываліся там у 1920—1930-я. У 1927 годзе апублікаваў першае апавяданне (у газеце «Чырвоная змена»). Выдадзены зборнік апавяданняў «Злосць» (1930), аповесці «Чужая зямля» (1930), «Межы» (1930), «Новая дарога» (1936), аповесць для дзяцей «Пастка» (1935), раман «Калі ўзыходзіла сонца» (1957), «Дзве аповесці» (1967), «Новая дарога» (апавяданні, аповесці, раман, 1989).
Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» (з 1927 года) і БелАПП (з 1928 года). У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ. Працаваў у Беларускім радыёцэнтры, затым адказным сакратаром часопіса «Беларусь калгасная», у бібліятэцы Дома пісьменніка.
Сябраваў з Янкам Купалам. Пасля выхаду ў 1936 годзе ў свет аповесці «Новая дарога» пакінуў службу і вырашыў цалкам аддацца мастацкай творчасці.
Арыштаваны 4 лістапада 1936 года. Загінуў на Калыме.
|
|
Похожие лоты