| Состояние | Хорошее |
| Автор | Канапацкі І. |
| Издательство | Менск |
| Год издания | 1994 |
| Переплет | Интегральная обложка (полумягкая) |
Вялікі фармат. Тыраж 200 экз. 192 стар. Шэсць стагоддзяў жывуць на беларускай зямлі татары, якія рознымі шляхамі прыйшлі сюды са стэпаў Паволжа і Крыму. Тут іхняя радзіма, гэтую зямлю іхнія продкі разам з беларусамі, палякамі і літоўцамі баранілі ад ворагаў. Нашчадкі ардынцаў носяць імёны татар-мусульман, хаця чатырыста гадоў таму перайшлі на польскую і беларускую мовы. Сёння іх адрознівае ад астатніх мясцовых жыхароў перадусім рэлігія. Іслам, зберажоны татарамі ў хрысціянскім асяроддзі, захоўваў іх у супольнасці і вылучаў сярод іншых народаў гэтай зямлі. Як лічыць шэраг даследчыкаў, у тым ліку і нашых, беларускіх (прафесар А.П.Грыцкевіч), літоўскія (або беларускія) татары склаліся як народнасць у XIV—XVI стст. у перыяд існавання Залатой Арды і пасля ейнага распаду, калі адбывалася фармаванне асобных цюркскамоўных народнасцяў пад агульнай назвай — татары. Асаблівасць фармавання літоўскіх (беларускіх) татар у тым, што тэрыторыю, дзе гістарычна сканцэнтравалася гэта народнасць, займала не толькі Беларусь, але і Літва (Жамойць). Самыя старадаўнія паселішчы татар на тэрыторыі сучаснай Польшчы ўзніклі ў выніку перасялення на згаданыя землі татар з Вялікага княства Літоўскага. Таму, відавочна, неабходна захаваць агульную назву народу — літоўскія татары. Гэтым тэрмінам ужо даўно карыстаюцца гісторыкі і этнографы. Менш ужывальныя, але таксама трапляюцца ў розных публікацыях найменні “польскія мусульмане”, “літоўскія мусульмане”, “беларускія мусульмане”, “шляхта-магаметане”. Апошнім часам у татарскім асяроддзі, мажліва, пад уплывам казанскіх татар, узнік яшчэ адзін тэрмін — “заходнія татары”, што прымаецца ў дачыненні да татар Беларусі, Літвы і Польшчы, якія карыстаюцца літоўскай, польскай і беларускай мовамі, адрозна ад крымскіх, сібірскіх, волжскіх татар, што размаўляюць на цюркскай мове. Хоць тэрмін “заходнія татары” з’яўляецца найновым вынаходствам, усё ж яго можна прызнаць за больш удалы, чым азначэнне залежна ад назваў рэспублік. Бо ён захоўвае ўяўленне пра адзінства народнасці. Літоўскія татары — адметны, самабытны народ. Адна з характэрных прыкмет прыналежнасці да памянёнай народнасці — славянамоўнасць. Літоўскія татары, цюркі з паходжання (антрапалагічна яны дасюль маюць даволі выразныя рысы чалавека Ўсходу), мовай і побытам вельмі блізкія да славян. Але пры гэтым яны разумеюць сваю адметнасць. Нават тыя татары, што прынялі хрысціянскую веру і ўжо даўно перажаніліся з хрысціянкамі, памятаюць сваё татарскае паходжанне, прыязна ставяцца да татар, прымаюць удзел у іхніх культурна-асветных справах. З’яўленне ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве татар (далей для скарачэння назвы ўжываецца ВКЛ) стала вынікам ейных разнастайных зносін з Залатой Ардой. У 1321 г. (паводле некаторых крыніц, у 1319 г.) Гедымін з дапамогаю татарскага войска здабыў вялікую перамогу над крыжакамі. (Ібрагім Канапацкі, кандыдат гістарычных навук).
|
|
Похожие лоты