Состояние | Хорошее |
Автор | Мяцельскі А. А. |
Издательство | Беларуская Навука |
Год издания | 2024 |
Переплет | Твердый переплет |
Вялікі энцыклапедычны фармат. Тыраж 300 экз. 248 стар. Манаграфія прысвечана ўладальнікам Мсціслава – аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі. Расказваецца, хто і калі ў Сярэднявеччы валодаў горадам, паказваецца іх уклад і ў развіццё Мсціслава, і ў агульнадзяржаўныя справы. Асобныя главы прысвечаны князям Мсціслаўскім, што жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама ў Рускім царстве.
Выданне разлічана на ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Змест:
Глава 1. Смаленскія ўладары Мсціслава
1.1. Эпоха Расціслава Мсціславіча і яго дзяцей
1.2. Мсціслаў у канцы ХІІ - пачатку ХІV ст.
Глава 2. Мсціслаў у складзе ВКЛ
2.1. Узнікненне Мсціслаўскага княства Лынгвеневічаў канца ХІV - ХV ст.
2.2. Тэрыторыя Мсціслаўскага княства канца ХІV - пачатку ХV ст.
2.3. Князь Юрый Лынгвеневіч Мсціслаўскі
2.4. Князь Іван Юр'евіч Мсціслаўскі
Глава 3. Новая дынастыя князёў Мсціслаўскіх: князь Міхаіл Іванавіч
Глава 4. Князі Мсціслаўскія на маскоўскай службе
Заключэнне
Спіс рэкамендаванай літаратуры
|
|
Похожие лоты