Состояние | Хорошее |
Автор | Зянько У. Б. |
Издательство | Масітацкая Літаратура |
Год издания | 1993 |
Переплет | Суперобложка |
Вялікі фармат. Тыраж 2500 экз. 304 стар. Уладзімір Барысавіч Зянько (1926 – 1987), паэт, рацыяналізатар, фалькларыст. Нарадзіўся ў в. Селяўцы Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў некалькі класаў польскай пачатковай школы. Займаўся самаадукацыяй. Працаваў шафёрам, слесарам-інструментальшчыкам у лакаматыўным дэпо г. Маладзечна. Першы ў СССР сканструяваў станок па сартыроўцы каляровай і чорнай металічнай стружкі. Лаўрэат прэміі імя К.Заслонава на Беларускай чыгунцы. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Купалінка”. Пісаў лірычныя, жартоўныя, патрыятычныя вершы. Выступаў у друку пад уласным прозвішчам і псеўданімам Уладзімір Верасень. Друкаваўся ў мясцовым і рэспубліканскім перыядычным друку, беларускай беластоцкай газеце “Ніва”. Склаў кнігу “Спадчына маёй маці” (Мн., 1993), у якую ўвайшлі фальклорныя скарбы розных жанраў, запісаныя ім ад роднай матулі.
|
|
Похожие лоты