| Состояние | Хорошее |
| Автор | Янка Купала |
| Издательство | Выдавецтва Акадэмii Навук БССР |
| Год издания | 1951 |
| Переплет | Твердый переплет |
Вялікі фармат. 492 стар. Ляціць, гучыць Купалаў голас! Творчасць Янкі Купалы (1882 - 1942) называюць летапісам жыцця, працы і барацьбы беларускага народа, квітнеючым садам, у якім сабраны самыя дарагія каштоўнасці мастацкага слова. Купала адкрыў вобраз беларускага селяніна як першаасновы народнага жыцця, маралі, духоўнай моцы народа. Янка Купала, сапр. Іван Дамінікавіч нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года (па новым стылі) у фальварку Вязынка Вілейскага павета ў сям’і арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча і яго жонкі Бянігны Валасевіч, якія належалі да саслоўя мяшчан (прыпісаны да мяшчан Мінска) і былі каталікамі. Скончыў Бяларуцкае народнае вучылішча (1898). Пасля смерці бацькі (1902) працаваў на гаспадарцы, потым хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Радашковічах (1903), малодшым прыказчыкам у маентку Беліца. Пісаць пачаў на польскай мове. Першы вядомы беларускі верш «Мая доля» датаваны 1904 г. Першы надрукаваны верш на беларускай мове - «Мужык» (15 траўня 1905 г. у менскай газеце «Северо-Западный край»). У 1908 г. пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» выпусціла першы зборнік паэта «Жалейка» (факсімільнае выданне ў 1982), у 1913 г. - зборнік «Шляхам жыцця». Зборнік вершаў «Гусляр» (1910) выдадзены ў Пецярбургу А.Грыневічам. У савецкі час выйшлі кнігі паэзіі «Спадчына» (1922), «Безназоўнае» (1925), «Апавяданні вершам» (у 2 кнігах, 1926), паэмы «Магіла льва» (1927), «Над ракою Арэсай» (1933), «Курган» (1987), зборнікі «Адцвітанне» (1930), «Песня будаўніцтву» (1936), «Беларусі ардэнаноснай» (1937), «Ад сэрца» (1940), «Беларускім партызанам» (вершы і артыкулы, Масква, 1942), кнігі выбраных вершаў, паэм (1930, 1935, 1936, 1946, 1947, 1948, 1952, 1958, 1967, 1970, 1972 - малафарматнае выданне, 1978, 1980, 1981, 1982 (4 выданні), 1987, 1988 (3 выданні), 1989 (2 выданні) і Зборы твораў у 6-ці (1925-1932), 3-х (1928-1932), 6-ці (1951-1954, 1961-1963), 7-мі (1972-1976) тамах. Многія вершы пакладзены на музыку. Для дзяцей неаднаразова выдаваліся вершы «Хлопчык і лётчык», «Алеся» і інш. Есць штампы.
|
|
Похожие лоты