| Состояние | Новое |
| Автор | Ю.В. Чарнякевіч |
| Издательство | РІВШ |
| Год издания | 2024 |
| Страниц | 174 |
| Переплет | Интегральная обложка (полумягкая) |
| Формат | 60х84/16 (145х200 мм, стандартный) |
Праца ўяўляе сабой тэарэтычны дадатак да выдадзенага ў 2009 годзе гэтым жа аўтарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» (змяшчае 365 карт). Акрэслены рэгіён уключае ў сябе тэрыторыю Івацэвіцкага, Баранавіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці. У дыялектным плане гэта сумежжа гродзенска-баранавіцкіх, слуцка-мазырскіх і заходнепалескіх гаворак, дзе адны і тыя ж моўныя з’явы часта маюць рознае ўвасабленне.
Важная дэталь – увесь матэрыял для свайго даследавання аўтар сабраў уласнаручна. Згодна з пададзенымі ў атласе звесткамі, у 2006–2007 гадах падчас сваіх экспедыцый аўтар наведаў 64 населеныя пункты, у тым ліку асобныя вёскі ў Пружанскім, Бярозаўскім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах Гродзенскай вобласці, у Клецкім раёне Мінскай вобласці. У якасці інфармантаў пералічаны 111 чалавек – мясцовых бабуль пераважна 1920–1930-х гадоў нараджэння.
|
|
Похожие лоты